sai17 ([info]sai17) wrote,
@ 2008-06-22 12:07:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Маскоўскае Купальле-2008
Хлопцы, дзяўчынкі, адбылося Маскоўскае Купальле-2008!
Гэта быў сапраўдны цуд!


Купальле-2008


Мае знаёмыя ведаюць, як цяжка мяне "выцягнуць на вуліцу". Але ў гэты раз сдарылася нешта іншае: можа, дакучыла куркулёвае жыццё на маскоўскім хутары, можа, суседзі с другога паверху, якіе ўсю ноч крычалі нешта пра галяндцаў.

Можа таму што Купальле праходзіла побач...

Яшчэ старое абяцанне "развіртуалізавацца" с [info]czalex и [info]kurt_bielarus...

Але ж мяркую, мае фрэнды с дияспары добра разумеюць, аб чым я.

Так, гэта адзінота.

Добра.
Скажу как ёсць, толькі вам і толькі праўду.




Не хапае мне роднай мовы. Не хапае. Падпяваць Лявону і J-Mors'у пад Радыё Рація і NRB; перачытваць па начах пад цыгарэту Балахонава ці Караткевіча; ціха спяваць у адзін голас ўлюблёныя песні N.R.M.... не хапае.

Вось так, упершыню ў сваім жыцці, я трапіў на культурна-масавае мерапрыемства маскоўскага зямляцтва. Цяпер аб адным шкадую - чаму не хадзіў раней. Вось, Віталь Воранаў прыязджаў з Віні-Пыхам, а я...




Я ж сёння фота/кіна-хронік, "я майстрачу педерачу і ганю яе ў эфір". Добра, зараз толькі экшан :)


Толькі мінак можа меркаваць, ціпа, Купальле - гэта стыхійнае мерапрыемства, паспявалі-патанчылі і разбегліся.


ку

Няпраўда. Гэта складана, я бы не здужаў - машыны, вогнішча, месца і да халеры яшчэ. Ўсё зрабіў дзядька [info]yan16, дзякуй яму велікі за ўсё што адбылося.



ку


Ўпершыню - за падбор месца. Можа гэта вялікі сакрэт, але скажу: хтосьці з адміныстрацыі Паўднёва-Заходняй прэфектуры Масквы - наш чалавек. Ян гаворыць, нічога бы не атрымалася, калі бы там не пайшлі нам насустрач.


Па-другому, трэцьцяму і чацвёртаму - гэта гурт Testament, які прыехаў на наша Купалье з Менска. Потым пра іх творчасць шчэ напішу асабіста.


ку

Як яны спяваюць! Як яны спяваюць! Хлопцы, сапраўдны дудар! Жывы беларускі дудар!! З сапраўднымі сьпевамі XVI стагоддзя!


ку



Гэта не пераказаць. Гэта трэба толькі слухаць. Калі хлопцы заспявалі пра Аршанску бойку і нашага вялікага маршалка Астрожскага, я заплакаў.


ку


Я не верыў, што калісьці "жыўцом" пачую сапраўднага дудара-ліцвіна пра нашу баявую славу.


ку


ЯК яны спяваюць! Гэта вялікая праца - спяваць як тады, па "летапіснаму", з памінаннем усіх расейскіх баяраў, якім 8 верасня 1514 года надзерлі дупу.


ку


Гэта быў сапраўдны цуд. Так, гэта быў цуд. Я там быў, і плакаў, таму што не ведаю такіх выдатных слоў.


ку


Ох захапіўся. Працягваю.


ку


Што такое Купальле? Гэта спяванні, танцы, скачкі праз вогнішча, ранішняе купанне і шмат што яшчэ. І калі верыць нашаму жывому класіку Арлову, то... потым трэба цягнуць падабаную дзяўчынку ў кусты... І толькі потым купацца :)



Не ведаю, я ўжо амаль як 20 гадоў чалавек сямейны, у самога дачкі амаль на выданьне, таму проста паверу яму на слова :) Але ж ўсё была выдатна. Я нават трохі патанчыў. Але ж як мы сьпявалі, як мы сьпявалі ўлюблёны "Паветраны шар", "Тры чарапахі" і іншыя!


ку


Вось у гэтай беларусачкі сапраўды будуць дзўныя дзеткі. Я за гэта памалюся.


ку


Ніколі не забудуся на гэта пачуцце: я не адзін, я спяваю з сябрамі, я гарлапаню ва ўсю глотку Жыве Беларусь!

Ніколі са мной такога не было. Не памятаю калі мяне была так выдатна апошні раз.

Хто тама быў: памятаеце - такі таўсцейшы, які першы збіраўся скокнуць праз вогнішча; потым у яго парваліся штаны на срацы, але ж ён усё жа скокнуў першым?
Ага, гэта быў я.


Было добра. Гэта было міжнароднае, ня толькі беларускае свята, я сапраўдна ведаю: тая дзяўчынка, что нязменна лезла мне ў кадр, потым мне збянтэжана прызналася, што яны с яе сябрам мардвіны. Ніколі у нас не было фашызму сярод сваіх, таму мяне смешна :)



Ку


А тую сімпотную рускую дзяўчынку, што раніцай прачнулася і ўпітым голасам трэбвала растлумачыць ёй, што тут адбываецца, вы ўсё памятаеце. Ілі два тых ранічных упітых ў дупу "шпіёна", якія заблыталіся ў парку, спачатку нешта мармыталі пра рускіх і Галяндыю, а потым - Живе Беларусь, і што яны прапаршчыкі і не ведаюць як апынуліся ў гэтым лесе...

Хехе, усё было добра. На мой конт, дык выдатна. Прабачце калі пра каго прагучана не літаратурна, але ж гэта жыццё як ёсть.

Развіртуалізаваўся с [info]radzimich

PS Я заўсёды чуў сабе гэткім "белым крумкачом" нават сярод сваіх. Дык! Прыемна, але ж сярод нашых - праваслаўных, каталікоў, былі чатыры маіх адзінаверцы, евангелісты. Сапраўдны цуд.


Добра. Шчэ убачымся ;)



(Post a new comment)


[info]rejka
2008-06-22 12:03 pm UTC (link)
Крута! Шкада, што я не змог прыйсьці :( Так бы і са мной разьвіртуаліліся б :)

(Reply to this)


[info]zmagarka
2008-06-22 12:29 pm UTC (link)
не ведала што ты ў маскве жывеш! а пра мардвінаў больш за ўсё спадабалася :)))

(Reply to this)


[info]maryjka_
2008-06-22 12:38 pm UTC (link)
прыходзьце яшчэ 23га:) будзе працяг банкету.

праўда, голымі танчыць ля вогнішча (с). ніхто ня будзе:)))

http://users.livejournal.com/maryjka_/414185.html


наконт вашага аччоту - хлопчык, які выходзіць з вагня - проста сюр!

(Reply to this) (Thread)


[info]sai17
2008-06-22 12:49 pm UTC (link)
Буду!
Ян казаў, табе можна будзе ўбачыць, выдатна!

Хавайся ў бульбу, буду табе смажыць за апошняе эсе у кніжке, не сяку я фемінізм. ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maryjka_
2008-06-22 02:21 pm UTC (link)
у абодвух выпадках вінавальны склон - таму - "цябе!"

значыць, кніжка ў вас ужо ёсьць?


ян - радзіміч?


(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]sai17
2008-06-22 08:16 pm UTC (link)
Кніга ёсць, купіў і ўжо прачытаў
http://community.livejournal.com/by_maskva/53121.html?mode=reply

З мовай у мяне пакуль бяда, адукацыя не школьная, па кнігах. Але працэс ідзе :)

(Reply to this) (Parent)


[info]plaschinsky
2008-06-22 12:40 pm UTC (link)
Ой як жа было клёва-клёва, файна-файна!

А гэта мае ўражанні: http://plaschinsky.livejournal.com/64547.html

(Reply to this)


[info]plaschinsky
2008-06-22 12:41 pm UTC (link)
А яшчэ фоткі ёсць, дарэчы?

(Reply to this) (Thread)


[info]sai17
2008-06-22 12:52 pm UTC (link)
>учора мы роднай мовы надыхаліся-наразмаўляліся, яна была ў паветры і асвяжала яго
Добра агучана, алей на сэрца :)

Ёсць шчэ фоткі, нават відэа, але ж ўжо не сёння.
Праца...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]plaschinsky
2008-06-22 01:00 pm UTC (link)
Калі ласка, выкладзі, як толькі будзе магчымасць - вельмі хачу паглядзець і адкласці ў памяці гэты шчаслівы дзень :)

(Reply to this) (Parent)


[info]yan16
2008-06-22 07:48 pm UTC (link)
мне сёньня журналістка Тацьцяна з Радыё Свабоды тэлефанавала, прасіла калі ёсьць, то даслаць відыё і фотаздымкі з Купальля, каб яны маглі на сайце зьмясьціць, калі ёсьць магчымасьць дашлі калі ласка

(Reply to this) (Parent)


[info]tvaja_ka
2008-06-22 01:40 pm UTC (link)
здорава!

(Reply to this)


[info]balachon
2008-06-22 02:31 pm UTC (link)
Ну Караткевіча можна было б першым прыгадаць. а тое неяк няёмка перад клясыкамі)

(Reply to this) (Thread)


[info]sai17
2008-06-22 08:21 pm UTC (link)
:)

(Reply to this) (Parent)


[info]plaschinsky
2008-06-22 11:02 pm UTC (link)
Дарэчы, гэта я не на цябе скокнуў праз вогнішча, калі ты фатаграфаваў? :)

(Reply to this)


[info]vk11
2008-06-24 08:40 am UTC (link)
http://kotiy-pilat.livejournal.com/267499.html
на пятой фотке за березу спрятался не ты? :)

(Reply to this)


[info]czalex
2008-06-24 05:53 pm UTC (link)
я ж там таксама быў! Такі, у зялёнай майцы, хакі-шортах, акулярах і з чорным рукзаком! Толькі сыйшоў рана, адразу пасьля келіх-кола і карагоду :) затое атрымаў велічэзную асалоду і ад канцэрту фальклёрных ансамбляў з салютам, дзе мы перад гэтым былі.

(Reply to this)


[info]an_net_te
2008-06-27 08:03 pm UTC (link)
Дзякуй вам. А я ўсё зачытваюся тым нечаканым Караткевічам.

(Reply to this)

LnPcLNlBSEogMvcli
(Anonymous)
2008-07-22 09:25 pm UTC (link)
M1gFiz qv8032ry07vdd91vdsv0ylv7y4

(Reply to this)

jqtEVjAOvApP
(Anonymous)
2008-09-27 05:10 pm UTC (link)
Very funny pictures

(Reply to this)

VhfyrlNoTt
(Anonymous)
2008-09-27 08:18 pm UTC (link)
perfect design thanks

(Reply to this)

zWHSrtgDEaJn
(Anonymous)
2008-09-27 11:17 pm UTC (link)
i'm fine good work

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…