23 ліпеня 2009 Дзяржкамісіяй па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне пра вылучэнне кампаніі «Yota Бел» (брэнд Yota) паласы радыёчастот 2,5-2,6 Ггц для эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў бесправоднага шырокапалоснага доступу на тэрыторыі Беларусі ў сеткі электрасувязі агульнага карыстання. Пасля пацвярджэння ўсімі рэгулятарамі ў жніўні рашэнне набыло моц.
Будаўніцтвам і ўводзінамі ў эксплуатацыю сеткі бесправоднага шырокапалоснага доступу па тэхналогіі Mobile WiMAX (4G) будзе займацца ТАА «Yota Бел», створанае ў кастрычніку 2008 года. У снежні 2008 прадпрыемству была выдадзена ліцэнзія Міністэрствы сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўленні дзейнасці ў вобласці сувязі. «Yota Бел» ўваходзіць у структуру кампаніі WiMAX Holding Ltd., якой прыналежыць і расейская кампанія «Скартел» (брэнд Yota).
Будаўніцтва сеткі ў Беларусі пачнецца з памежнай з Польшчай Гародні. У шэрагу рэгіёнаў краіны частоты, якія вылучаны для «Yota Белы», пакуль заняты аналагавым тэлебачаннем. З пераходам на лічбавае вяшчанне яны будуць паступова вызваляцца. У Гародні частоты ўжо вызвалены, таму пілотны праект рэалізуецца тут. Запуск сеткі ў Гародні плануецца ў другой палове 2010 года, паралельна пачнецца будаўніцтва сеткі ў Менску.
У найблізкія 2,5 года кампанія плануе запусціць сеткі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі (Менск, Віцебск, Гомель, Брэст, Магілёў), а пяцігадовыя планы мяркуюць пакрыццё большасці раённых цэнтраў краіны. Для разгортвання сеткі будзе выкарыстоўвацца правераная ў Расіі інфраструктура, у прыватнасці, WiMAX-абсталяванне стандарту IEEE 802.16е вытворчасці кампаніі Samsung.
Кліенты на тэрыторыі Расеі і Беларусі, карыстаючыся аднымі і тымі ж абаненцкімі прыладамі, будуць мець доступ да паслуг і сэрвісаў сеткі ў абедзвюх краінах.


Як прыемна што хтосьці не балбоча дарэмна (як Белтэлеком пра LTE) а робіць справы! Yota - рэспект і павага!
Пераклад мой, таму за памылкі прашу нагамі не біць :)
